Сёння, 13 мая, на перакрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Віленскай каля 13 гадзін з мікрааўтобуса “Фіят-Дуката” вывалілася трое свіней.
– У мікрааўтобусе, які перавозіў жывёлін, раптам выпадкова адкрыліся заднія дзверы, і тры з іх аказаліся на праезнай частцы, – расказаў у інтэрв’ю “РГ” інспектар дарожна-паставой службы райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч.
Па словах інспектара, свінні былі вялікія, яны засталіся жывыя і, вываліўшыся з машыны, проста сядзелі на асфальце. З машын, якія праязджалі міма, утварыўся затор. Сітуацыю з дарожным рухам вырашалі работнікі дзяржаўтаінспекцыі. Яны тэрмінова выехалі на месца здарэння.
Пагрузіць жывёлін назад у мікрааўтобус вадзіцелю “Фіята” дапамаглі рабочыя, што рыхтуюць горад да “Дажынак”. Па меркаванні Дзмітрыя Стасюлевіча, свіней перавозілі гандляры мясам, якія працуюць на харчовым рынку.
http://rh.by/by/119/40/3057/
Паважаныя сябры!
Няхай жывуць свінні! А мы ў іх як-небудзь перажывем ...