Грамадскасць заклікае спыніць паляванне на русалак

22.06.2010, 16:12 » Культура
ТUT.BY

Гэтымі днямі паляванне на русалак неймаверна спрасцілася. Цяпер, калі знятая забарона на сушэнне русалчыных валасоў, русалкі могуць знаходзіцца на сушы колькі заўгодна. Чэрвеньскімі днямі яны выходзяць з вады, бадзяюцца па нівах і гаях, гушкаюцца на галінках бяроз. Нядзіва: насталі Русаліі - свята русалак, якое адзначаюць за тыдзень да Купалля.


Канешне, нельга не прызнаць, што ў побыце русалка вельмі эканамічная: злоўленая і прыведзеная ў хату, яна можа служыць гаспадару цэлы год, не размаўляючы і не ўжываючы ежы, жывячыся толькі парай з гаршкоў.

Варта папярэдзіць, што менавіта цяпер, падчас Русаліяў, лоўля русалак вельмі небяспечная. Рэч у тым, што ў гэтую пару русалкі самі здольныя лавіць людзей, асабліва мужчын, і тых, каго зловяць, да смерці заказычуць.

Не варта забываць, што русалкі - асобы пакрыўджаныя, бо гэта душы самагубіц і тапеліц, якія не могуць знайсці прытулку. Таму не абражайце русалак - яны вынік не заўсёды прыхільнага да чалавека лёсу. Стаўцеся да іх спачувальна, і русалкі вам аддзячаць.

Падчас Русалій развесце белыя палотны на дрэвах - русалкам вельмі падабаюцца белыя сарочкі, пакладзіце акраец хлебу на полі, або пасмажце яечню і пакіньце ля вогнішча - русалцы на пажыву. З гонарам наладзьце провады русалак, каб з гэтага часу яны не турбавалі ўжо людзей. І русалка не застанецца вам віннай: будзе жыта радзіць, будзе спор у працы!

Вось такое яно свята Русаліі - старадаўняе, звязанае з культам продкаў. Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” хоча, каб беларускіх святаў было больш, а на сваім сайце budzma.org распавядае пра традыцыйныя Купалле, Каляды, Багач, Сырны тыдзень.

У дадатак кампанія выпусціла дармавыя паштоўкі з выявамі святаў, якія з'яўляюцца ва ўсіх правільных кавярнях гораду Мінска на стэндах by fly. Таму, хто цягам году збярэ ўсе паштоўкі, чакае не абы-які прыз. Заўсёды ёсць што адсвяткаваць.

http://news.tut.by/culture/174203.html


С выводом нельзя не согласиться:
сябры, заўсёды ёсць!
.

Profile

zuof8: (Default)
zuof8

Most Popular Tags

Powered by Dreamwidth Studios

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags